Новый год отметили в ЦКРОиР
Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” даўно стала выдатнай традыцыяй, калі цуда прыходзіць да кожнага дзіцяці. Сапраўдную зімовую казку падарылі сваім выхаванцам супрацоўнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна. Разам з Дзядулем Марозам маленькія героі перамаглі злых Бабу Ягу і Кікімару, навучылі іх дабру, вызвалілі Снягурку з іх палона і атрымалі цудоўныя падарункі. У працэсе мерапрыемства дзеткі прадэманстравалі свае кемлівасць і спрыт у гульнях і танцах.
З падарункамі і словамі віншавання да выхаванцаў Цэнтра завіталі пракурор Карэліцкага раёна Віктар Аўдакушын і дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №411 ААТ “Беларусбанк” г.п. Карэлічы Вольга Марцута.
